ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 28 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 чэрвеня 2018, 09:23

Лідары ЗША і КНДР сустрэліся ў Сінгапуры

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідары ЗША і КНДР сустрэліся ў Сінгапуры, паведамляюць інфармагенцтвы.

Поўнафарматныя перагаворы дзвюх краін на вышэйшым узроўні прайшлі на востраве Сентоса. Дональд Трамп і Кім Чэн Ын паціснулі адзін аднаму рукі і зрабілі першыя заявы.

Амерыканскі прэзідэнт адзначыў, што сустрэча была "вельмі добрай" і дазволіць вырашыць "вялікія праблемы і вялікія дылемы". Кім Чэн Ын заявіў, што зацікаўлены ў цесным і доўгатэрміновым супрацоўніцтве з амерыканскім калегам, і выказаў надзею, што Пхеньян і Вашынгтон пераадолеюць рознагалоссі ў адносінах.

Размова ў фармаце сам-насам прадоўжылася каля 45 хвілін, завяршылася пратакольнай фотасесіяй і гутаркай з прэсай. Пасля гэтага пачаўся саміт у пашыраным складзе. Прадугледжваецца, што на ім будуць закрануты пытанні поўнай дэнуклеарызацыі і гарантый міру на Карэйскім паўвостраве, а таксама нармалізацыі амерыкана-паўночнакарэйскіх адносін. Падпісанне якіх-небудзь дакументаў не чакаецца.

У выпадку поспеху саміту другі раўнд перагавораў можа прайсці ў Пхеньяне ў ліпені, а трэці раўнд пазней можа адбыцца ў Вашынгтоне, адзначаюць СМІ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі