Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 чэрвеня 2019, 14:43

Лідары ЕС не змаглі выбраць новага кіраўніка Еўракамісіі

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На саміце Еўрапейскага савета 20 чэрвеня не ўдалося выбраць новага кіраўніка Еўракамісіі на змену Жан-Клоду Юнкеру. Пазачарговы саміт назначаны на 30 чэрвеня, піша Reuters.

28 нацыянальных лідараў, якія сабраліся ў Бруселі для выбараў новага кіраўніка Еўракамісіі, не змаглі прыйсці да адзінага рашэння. Ніводны з прадстаўленых трох кандыдатаў не атрымаў большасці галасоў.

Акрамя абмеркавання кандыдатур на пасаду кіраўніка ЕК, Еўрапейскі савет разгледзеў шэраг іншых пытанняў, у тым ліку доўгатэрміновы бюджэт ЕС, прыняцце стратэгічнага парадку дня. Таксама абмяркоўвалася тэма кліматычнай нейтральнасці краін ЕС, якая павінна быць дасягнута да 2050 года.

Старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск пасля заканчэння перагавораў падкрэсліў, што лідары ЕС нацэлены на дасягненне пакетнага рашэння па назначэннях на ўсе ключавыя пасады ЕС. Акрамя кіраўніка Еўракамісіі, ім трэба вызначыць будучага пераемніка самога Дональда Туска на пасадзе старшыні Еўрапейскага савета, вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі, які зменіць Федэрыку Магерыні, новага старшыню Еўрапарламента замест Антоніа Таяні і старшыню Еўрапейскага Цэнтрабанка на змену Марыа Драгі, піша ТАСС.

Паўнамоцтвы цяперашняга кіраўніка ЕК Жан-Клода Юнкера заканчваюцца 31 кастрычніка, аднак лідары ЕС хочуць дамовіцца аб кандыдатуры яго пераемніка да пачатку работы Еўрапарламента новага склікання, першая сесія якога пройдзе 2 ліпеня ў Страсбургу. Новы кіраўнік ЕК павінен не толькі атрымаць падтрымку відавочнай большасці - або, пажадана, усіх - нацыянальных лідараў, але і быць прынятым новым Еўрапейскім парламентам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі