
28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спадзяёмся, што Малдова захавае ўзаемадзеянне і сваю дзейнасць у СНД. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я ўжо шмат гадоў на пасадзе старшыні Выканкама СНД, і заявы аб магчымым выхадзе той ці іншай дзяржавы гучаць рэгулярна. Агучваюць гэтыя заявы грамадскія дзеячы, дэпутаты, журналісты і гэтак далей. Афіцыйна ніхто пакуль з кіруючых дзеячаў Малдовы аб выхадзе з СНД не заяўляў", - сказаў Сяргей Лебедзеў.
Больш таго, чуваць заявы, у прыватнасці, з боку міністра замежных спраў, прэм'ер-міністра Малдовы, што з Садружнасці выходзіць рана, яна карысная для краіны, адзначыў старшыня Выканаўчга камітэта. "Большасць краін Садружнасці, і аб гэтым неаднаразова заяўлялася, лічаць, што ўмацаванне ўзаемадзеяння з Еўрасаюзам не павінна перашкаджаць захаванню і развіццю супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Адно другому не перашкаджае. Калі ласка, гэта права кожнай дзяржавы - вызначаць партнёраў па ўзаемадзеянні, але не на шкоду партнёрству з іншымі дзяржавамі. Мы вельмі спадзяёмся, што Малдова захавае ўзаемадзеянне, сваю дзейнасць у рамках СНД, - адзначыў Сяргей Лебедзеў. - На жаль, канстатую, што апошнія месяцы актыўнасць Малдовы ва ўзаемадзеянні знізілася істотна, але не спынена ўзаемадзеянне з СНД".-0-