Сцяг Чацвер, 30 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 студзеня 2024, 14:02

Лаўроў заявіў, што каля 30 краін зацікаўлены ў збліжэнні з БРІКС

Сяргей Лаўроў. Фота МЗС РФ/ТАСС
Сяргей Лаўроў. Фота МЗС РФ/ТАСС
18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наяўнасць каля 30 дзяржаў, зацікаўленых у збліжэнні з БРІКС, сведчыць пра вялікую будучыню гэтага аб'яднання з глабальным складам удзельнікаў. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі па выніках дзейнасці расійскай дыпламатыі ў 2023 годзе, паведамляе ТАСС.

Кіраўнік МЗС Расіі ўказаў на тое, што БРІКС, будучы надрэгіянальнай глабальнай структурай, "сімвалізуе сабой багацце шматпалярнага свету".

Асабліва важным крокам, нацэленым на ўмацаванне пазіцый БРІКС на міжнароднай арэне, Лаўроў назваў рашэнне мінулагодняга саміту ў ПАР аб пашырэнні колькасці ўдзельнікаў аб'яднання.

"Расія, якая з 1 студзеня ўступіла ў правы старшыні БРІКС, будзе, вядома, асаблівую ўвагу ўдзяляць таму, каб навічкі, навабранцы арганічна ўпісаліся ў нашу агульную работу і тым самым садзейнічалі ўмацаванню пазітыўных тэндэнцый не толькі ўнутры БРІКС, але і на міжнароднай арэне ў інтарэсах сусветнай большасці", - адзначыў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства.

Ён таксама запэўніў, што Расія прадоўжыць падтрымліваць ідэалы справядлівасці і праўды ў міжнародных адносінах, каб яны сталі больш дэмакратычнымі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі