
11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік МЗС Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў заявіў, што спекулянты на тэме ядзернай вайны і пагрозы, якая нібыта зыходзіць ад РФ, павінны ў поўнай меры ўсведамляць сваю адказнасць. Аб гэтым паведамляе ТАСС.
Выступаючы ў праграме "60 мінут" на тэлеканале "Расія-1", Лаўроў падкрэсліў, што Захад павінен праяўляць максімальную адказнасць пры выказваннях аб магчымасці ядзернага канфлікту. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства РФ таксама заклікаў быць асцярожнымі ў падобных публічных заявах расійскіх аналітыкаў і палітолагаў.
Адзначаецца, што такім чынам Лаўроў пракаменціраваў матэрыялы некаторых СМІ, дзе прымяншаюцца наступствы магчымай ядзернай вайны.
"Я лічу, што гэта абсалютна безадказная журналістыка, і вельмі спадзяюся, што і журналісты, і палітолагі не будуць у такія гульні гуляць і не будуць падыгрываць на Захадзе тым, хто хацеў бы абвастрыць рыторыку, а там, маўляў, паглядзім", - падзяліўся сваім пунктам гледжання міністр, дадаўшы, што недапушчальна штучна разаграваць тэму ядзернай вайны.
Адказваючы на пытанне аб верагоднасці пачатку ядзернага канфлікту, Лаўроў сказаў, што Расійская Федэрацыя ў адпаведнасці з яе ядзернай дактрынай можа прымяніць толькі меры ў адказ, якія накіраваны на тое, каб не дапусціць знішчэння краіны ў выніку ўдараў па ёй ядзернай або якой-небудзь іншай зброяй.-0-