Сяргей Лаўроў. Фота ТАСС
14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія адкрыта да кантактаў з ЗША пры адміністрацыі Дональда Трампа, мяч на амерыканскім баку. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю журналісту Марыне Кім для праекта "Новы свет", паведамляе ТАСС.
"Прэзідэнт Пуцін на пасяджэнні міжнароднага дыскусійнага клуба "Валдай" сказаў, што ён заўсёды гатовы да стасункаў. Не мы іх перапынялі - мяч на тым баку", - сказаў дыпламат, адказваючы на адпаведнае пытанне.
Лаўроў падкрэсліў, што Масква не строіць якіх-небудзь чаканняў ад новай адміністрацыі ЗША, а будзе ацэньваць яе канкрэтныя крокі. "Чаканняў і гаданняў не будзе. Будзем меркаваць па канкрэтных справах", - адзначыў міністр.-0-