Сяргей Лаўроў. Фота з архіва ТАСС
30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў аб дачыненні НАТА да ўдараў дальнабойнымі ракетамі па расійскай тэрыторыі, паведамляе ТАСС.
"Тым, хто ў нечым абвінавачвае Расію, трэба паглядзець на сябе ў люстэрка. Натаўскія ваенныя і наёмнікі непрыкрыта ўдзельнічаюць у планаванні і правядзенні баявых аперацый на баку УСУ. НАТА мае дачыненне да ўварвання ў Курскую вобласць і ўдараў дальнабойнымі ракетамі па тэрыторыі Расіі. Аб гэтым даходліва выказаўся прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін у ходзе нядаўніх публічных выступленняў", - адзначыў Лаўроў у інтэрв'ю ТАСС.
Ён таксама звярнуў увагу на тое, што ва ўмовах інфармацыйнай вайны "чакаць ад прадстаўнікоў Захаду аб'ектыўнасці не даводзіцца".
Акрамя таго, кіраўнік ведамства заявіў, што Расія не будзе прымаць удзел у "саміце міру" і сачыць за заявамі Уладзіміра Зяленскага. Паводле яго слоў, забеспячэнне пазаблокавага статусу Украіны застаецца мэтай СВА, якая будзе дасягнута. "Паколькі шматгадовая экспансія НАТА была адной з асноўных першапрычын украінскага крызісу, то забеспячэнне пазаблокавага стутусу Украіны застаецца сярод мэт спецыяльнай ваеннай аперацыі, якія павінны быць дасягнуты", - рэзюмаваў ён, дадаўшы пры гэтым, што расійскі бок заўсёды быў і застаецца гатовы да перагавораў.-0-