Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 лютага 2023, 15:54

Лаўроў: Захад звярнуўся да процізаконных метадаў у імкненні дзейнічаць супраць РФ

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захад звярнуўся да процізаконных метадаў у сваім імкненні дзейнічаць супраць Расійскай Федэрацыі. Як паведамляе ТАСС, аб гэтым заявіў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю Дзмітрыю Кісялёву.

Лаўроў падкрэсліў, што краіны Захаду ў імкненні "пакараць Расію" ў адзін момант адмовіліся ад усіх сваіх прынцыпаў, уключаючы недатыкальнасць уласнасці і прэзумцыю невінаватасці, рыначныя механізмы і добрасумленную канкурэнцыю. Паводле яго слоў, хаця планы і не спрацавалі, але сам факт прыцягнення гэтых процізаконных метадаў прымусіў многія дзяржавы насцярожыцца.

Кіраўнік расійскага МЗС сказаў, што не дарэмна цяпер сталі ўсё больш гаварыць аб пераходзе ў разліках на нацвалюты. Напрыклад, Саудаўская Аравія прадае ўжо нафту Кітаю за юані. Лаўроў падкрэсліў, што РФ таксама павялічвае долю нацыянальных валют у гандлі са сваімі ключавымі партнёрамі.

Акрамя таго, кіраўнік МЗС Расіі сказаў, што Захад хоча паставіць пад сумненне саюзніцтва РФ і яе суседзяў, "але гэтыя спробы не выклікаюць нейкую сур'ёзную, пазітыўную рэакцыю". Ён звярнуў увагу, што расійскія саюзнікі і стратэгічныя партнёры бачаць гэтыя гульні. Паводле яго слоў, у прыватнасці, краіны АДКБ "хочуць выбудоўваць дадатковыя механізмы, якія будуць забяспечваць далейшае развіццё інтэграцыйных планаў у такіх фарматах, якія не зведваюць заходні ўплыў, абаронены ад незаконнага ўздзеяння звонку".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі