Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 лютага 2023, 14:48

Лаўроў: Захад дасягнуў кропкі незвароту, ператвараючы Украіну ў плацдарм супраць Расіі

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны Захаду ўжо дасягнулі кропкі незвароту, ператвараючы Украіну ў плацдарм супраць Расійскай Федэрацыі. Аб гэтым заявіў кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў, выступаючы ў Дзярждуме, паведамляе ТАСС.

Паводле слоў Лаўрова, заходнія краіны на працягу многіх гадоў кіраваліся палітыкай, накіраванай на стрымліванне Расіі. Гэта праяўлялася, у прыватнасці, праз экспансію Паўночнаатлантычнага альянсу ў напрамку граніц РФ, а таксама праз ператварэнне дружалюбнай Украіны ў ваенны плацдарм, накіраваны супраць Масквы.

"У апошнія гады такая лінія Вашынгтона і еўрапейскіх сатэлітаў дасягнула кропкі незвароту", - заявіў Лаўроў.

Міністр адзначыў, што ў Расіі ўжо даўно разумеюць сапраўдныя намеры Захаду. У Маскве назіралі, як НАТА парушала свае абавязацельствы па непашырэнні альянсу. Памятаюць у Расіі і тое, як Францыя, ФРГ і Польшча, адмовіўшыся ад сваіх подпісаў пад пагадненнем паміж экс-прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам і ўкраінскай апазіцыяй, фактычна санкцыянавалі дзяржпераварот у Кіеве ў 2014 годзе.

Дыпламат таксама нагадаў, што на працягу васьмі гадоў Захад падштурхоўваў украінскія ўлады да сілавога вырашэння сітуацыі ў Данбасе, нягледзячы на "немінучыя маштабныя этнічныя чысткі і фізічнае знішчэнне рускіх і рускамоўных".

Лаўроў таксама заявіў, што цяпер заходнія эліты лгуць адносна дыверсій на "Паўночных патоках". У сувязі з гэтым міністр паведаміў, што Масква рыхтуе спецпасяджэнне Савета Бяспекі ААН па расследаванні выбухаў на газаправодах. Лаўроў адзначыў, што расійскі бок не згодны з тым, што ў ААН няма мандата для вывучэння справы аб дыверсіях на газаправодах.

Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства таксама заявіў, што калектыўны Захад прыкладае намаганні, каб адкінуць РФ на дзесяцігоддзі назад і затармазіць яе развіццё. Заходнія краіны прадаўжаюць навязваць дыктат не толькі Расіі, але і іншым краінам свету, каб умацаваць свае пазіцыі і дабіцца дамінавання. Для гэтага выкарыстоўваюцца незаконныя метады, уключаючы шантаж, пагрозы і крадзеж.

Лаўроў таксама паведаміў, што ў абноўленай знешнепалітычнай канцэпцыі Расіі будзе ісці размова аб неабходнасці спыніць дамінаванне заходніх краін у свеце. Паводле слоў дыпламата, міжнародныя адносіны павінны выбудоўвацца зыходзячы з прынцыпаў справядлівасці, балансу інтарэсаў, а таксама ў адпаведнасці са Статутам ААН.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі