18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік МЗС Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў заявіў, што не можа быць і размовы аб перагаворах з украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім па яго ініцыятыве, паведамляе ТАСС.
Як адну з прычын Лаўроў назваў тое, што ўкраінскі бок на заканадаўчым узроўні забараніў праводзіць перагаворы з Расіяй.
Акрамя таго, паводле слоў кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства, прэзідэнт Украіны агучвае "недарэчныя ініцыятывы" для ўрэгулявання канфлікту. Так, Лаўроў згадаў пра план з дзесяці пунктаў, у якім закранаюцца розныя пытанні: ад харчовай і энергетычнай бяспекі да вываду войскаў РФ і трыбунала.
У той жа час Лаўроў падкрэсліў, што Расія гатова адрэагаваць на сур'ёзныя прапановы па перагаворах з Украінай, аднак пакуль такіх не паступала. Пры гэтым Лаўроў дадаў, што Расія таксама гатова разгледзець сур'ёзныя ініцыятывы наконт перагавораў з Захадам па ўкраінскім пытанні, калі яны з'явяцца.-0-