Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 студзеня 2023, 15:28

Лаўроў: вайна Захаду з РФ ужо не гібрыдная, а амаль сапраўдная

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тое, што адбываецца ва Украіне, з'яўляецца ўжо не гібрыднай, а сапраўднай вайной Захаду з Расіяй. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі па выніках перагавораў з калегам з ПАР Наледзі Пандор, паведамляе ТАСС.

Паводле слоў Лаўрова, гэту вайну супраць Расіі краіны Захаду рыхтавалі доўга, "імкнучыся знішчыць усё рускае", у тым ліку мову і культуру, і забараняючы людзям размаўляць на роднай мове.

Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства яшчэ раз падкрэсліў, што Расія не адмаўляецца ад перагавораў, у той час як ва Украіне перагаворны працэс з РФ забаронены на заканадаўчым узроўні.

Лаўроў таксама адзначыў, што Украіне варта было б праз пасрэднікаў растлумачыць сваё бачанне далейшага развіцця падзей і магчымых перагавораў з расійскім бокам.

"Тыя, хто адмаўляецца, павінны разумець: чым даўжэй яны адмаўляюцца ад перагавораў, тым складаней будзе знайсці рашэнне", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі