Сяргей Лаўроў. Фота ТАСС
5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія вітае словы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб тым, што ўцягванне Украіны ў Паўночнаатлантычны альянс было адной з галоўных памылак. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у ходзе пасольскага круглага стала па тэматыцы ўрэгулявання сітуацыі вакол Украіны, інфармуе ТАСС.
У сваёй прамове Лаўроў звярнуў увагу на першапрычыны ўкраінскага крызісу. "Першапрычыны, якія заключаюцца ў свядомым, шматгадовым імкненні, і не толькі імкненні, а практычных дзеяннях Захаду па стварэнні непасрэдных ваенных пагроз РФ на нашых граніцах, на тэрыторыі Украіны, уцягванні яе ў НАТА. Мы аб гэтым гаварылі шматразова, папярэджвалі, патрабавалі ад НАТА, каб мы ўсё ж такі ўбачылі выкананне абавязацельстваў не пашырацца на Усход да граніц былога Савецкага Саюза, у гэтым выпадку Расійскай Федэрацыі. Усё дарэмна", - канстатаваў ён.
"І раптам прэзідэнт Трамп у адным са сваіх першых выступленняў, крытыкуючы пазіцыю адміністрацыі экс-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна па ўкраінскім крызісе, сказаў, што адной з галоўных памылак было ўцягванне Украіны ў НАТА, што калі б Трамп быў прэзідэнтам папярэднія чатыры гады, гэтага не адбылося б і канфлікту не было б. Упершыню, звяртаю вашу ўвагу, заходні лідар, не проста заходні, але лідар Злучаных Штатаў, лідар, значыць, усяго заходняга свету сказаў словы, якія мы ўвогуле віталі, таму што ўпершыню праблема НАТА абазначана як штосьці, што гатовы абмяркоўваць сур'ёзна ЗША. Менавіта Злучаныя Штаты будуць прымаць рашэнне аб пазіцыі Захаду і, адпаведна, Кіева", - заявіў Лаўроў.
Кіраўнік расійскай дыпламатыі таксама звярнуў увагу на сваю размову з былым калегам, экс-дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам яшчэ да пачатку СВА. "Я асабіста гаварыў з Блінкенам у студзені 2022 года, заклікаў яго сур'ёзна разгледзець тыя прапановы, якія мы распаўсюдзілі, каб не дапусціць ваеннага канфлікту ў Еўропе. Ён сказаў мне адкрыта: гэта не ваша справа, ніхто не можа соваць свой нос у адносіны паміж НАТА і тымі краінамі, якія мы хочам прыняць у Паўночнаатлантычны альянс", - рэзюмаваў Лаўроў.-0-