7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія, Кітай і Індыя ўсведамляюць агульнасць сваіх інтарэсаў па шэрагу напрамкаў. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у каментарыі журналісту УДТРК Паўлу Зарубіну, паведамляе ТАСС.
"Дэманстрацыя таго, што тры вялікія дзяржавы, якія ўяўляюць сабой тры вялікія цывілізацыі, усведамляюць агульнасць сваіх інтарэсаў па шэрагу напрамкаў. Гэта не значыць, што ўсё на 100 працэнтаў супадае, але ў наяўнасці тэндэнцыя да таго, каб Кітай, Расія, Індыя развівалі сваё партнёрства, атрымліваючы ўзаемную выгаду з тых напрамкаў, дзе ў нас аднолькавыя інтарэсы", - адзначыў Сяргей Лаўроў, каменціруючы трайны поціск рук лідараў трох краін Уладзіміра Пуціна, Нарэндры Модзі і Сі Цзіньпіна.
Лаўроў дадаў, што сумесныя інтарэсы краін заключаюцца ў развіцці эканомікі, вырашэнні сацыяльных задач, павышэнні дабрабыту насельніцтва.-0-