3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія больш не будзе разлічваць у энергетычнай палітыцы на нейкіх заходніх партнёраў. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў на міжнароднай палітычнай канферэнцыі "Дыялог Райсіна", паведамляе ТАСС.
"Што змянілася - мы больш не будзем разлічваць на нейкіх партнёраў з Захаду", - падкрэсліў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства.
Таксама Лаўроў заявіў, што Расія не дазволіць Захаду зноў "узрываць газаправоды". Ён нагадаў, што расійскі бок прасіў аб правядзенні расследавання інцыдэнту з узрывамі на "Паўночных патоках", аднак гэты запыт быў адразу адхілены.-0-