Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 красавіка 2022, 10:11

Лаўроў: перагаворы Расіі і Украіны ідуць даволі інтэнсіўна

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыі Расіі і Украіны прадаўжаюць інтэнсіўную перагаворную работу ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі па выніках перагавораў з кантактнай групай Лігі арабскіх дзяржаў (ЛАД) па Украіне, паведамляе ТАСС.

"Кантакты прадаўжаюцца ў рэжыме відэаканферэнцыі. Дэлегацыі працуюць даволі інтэнсіўна, прынамсі, з нашага боку такая работа вядзецца", - сказаў ён.

Сяргей Лаўроў спадзяецца, што дэлегацыя Кіева на перагаворах з РФ будзе кіравацца інтарэсамі ўкраінцаў, а не "дарадчыкаў здалёку".

"Што датычыцца ўплыву перагавораў на ход расійскай ваеннай аперацыі, я сказаў бы, не перагаворы ўплываюць на ход аперацыі, а тыя знешнія ігракі, якія спрабуюць гэтым перагаворам перашкодзіць і як мага даўжэй захоўваць боесутыкненні на зямлі. Мы ведаем, хто такія парады дае нашым украінскім суседзям, і ведаем, што гэта робіцца з вельмі нядобрымі мэтамі, з мэтамі, якія не маюць нічога агульнага з інтарэсамі ўкраінскага народа, з інтарэсамі бяспекі Украіны і ў цэлым бяспекі ў рэгіёне АБСЕ, у нашым еўрапейскім рэгіёне. Таму я вельмі спадзяюся, што тыя, хто кіруюць дэлегацыяй Кіева на згаданых перагаворах, усё ж такі пачнуць кіравацца сваімі ўласнымі нацыянальнымі інтарэсамі, інтарэсамі свайго народа і не будуць слухаць дарадчыкаў здалёку, якім часам нават толькі хочацца паглядзець, як будзе прадаўжацца тут крызісная сітуацыя", - заявіў Сяргей Лаўроў.

Ён адзначыў, што шанцы дамовіцца ёсць заўсёды. "Мы нацэлены на тое, каб усе гэтыя шанцы рэалізаваць. Мэты нашай аперацыі былі аб'яўлены прэзідэнтам, і мы працуем над тым, каб гэтыя мэты былі зафіксаваны ў дагаворы, які цяпер абмяркоўваецца, рыхтуецца, спадзяюся, ён будзе ў выніку створаны і канчаткова ва ўсіх сваіх палажэннях сфармуляваны", - сказаў кіраўнік МЗС РФ.

"Па выніках таго раўнда, які адбыўся ў Стамбуле 29 сакавіка, мы ўбачылі з'яўленне рэалізму ў пазіцыі ўкраінскай дэлегацыі адносна таго, што датычыцца шляхоў забеспячэння бяспекі Украіны. Ужо зразумела стала і кіеўскім прадстаўнікам, што гарантыі бяспекі немагчыма атрымаць у НАТА і аб уступленні ў НАТА трэба забыць. Больш рэалізму ў неабходнасці замацаваць у дагаворы нейтральны статус і, вядома ж, яе бяз'ядзерны статус, улічваючы заігрыванні з гэтай тэмай, якія гучалі апошнія некалькі месяцаў з вуснаў украінскіх кіраўнікоў. Безумоўна, у пазіцыі ўкраінскай дэлегацыі выявілася значна больш рэалізму і ў дачыненні да статусу Крыма і Данецкай і Луганскай народных рэспублік", - сказаў Сяргей Лаўроў.

Як гэтыя ноткі рэалізму будуць пераводзіцца на мову дагаворнай паперы, яшчэ трэба будзе зразумець, дадаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі