Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 красавіка 2022, 15:59

Лаўроў паведаміў аб адыходзе Украіны ад дамоўленасцей у Стамбуле

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіеў 6 красавіка прадставіў у перагаворную групу праект пагадненняў, у якім выразна назіраецца адыход ад важнейшых палажэнняў, зафіксаваных на сустрэчы ў Стамбуле 29 сакавіка. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, паведамляе ТАСС.

"Украінскі бок прадставіў у перагаворную групу свой праект пагадненняў, у якім відавочны адыход ад важнейшых палажэнняў, зафіксаваных на сустрэчы ў Стамбуле 29 сакавіка, прычым зафіксаваных у дакуменце, пад якім стаіць подпіс кіраўніка ўкраінскай дэлегацыі Арахаміі", - сказаў кіраўнік МЗС РФ.

Расія не выключае, што ўкраінскі бок будзе вылучаць усё новыя ўмовы на перагаворах. Сяргей Лаўроў адзначыў, што такі сцэнарый для Масквы непрымальны. "Напэўна на наступным этапе ўкраінскі бок папросіць вывесці войскі і будзе нагрувашчваць новыя папярэднія ўмовы. Гэта задума зразумелая, але яна непрымальная", - падкрэсліў кіраўнік расійскага дыпведамства.

Сяргей Лаўроў заявіў, што адыход Украіны ад дасягнутых раней разуменняў з Расіяй характарызуе сапраўдныя намеры Кіева на зацягванне і нават падрыў перагавораў. "Такая недагавораздольнасць чарговы раз характарызуе сапраўдныя задумы Кіева, яго лінію на зацягванне і нават падрыў перагавораў праз адыход ад дасягнутых разуменняў", - сказаў кіраўнік МЗС РФ.

Адзначаецца, што Расія прадоўжыць перагаворны працэс з Украінай, развіваючы свой праект пагаднення, нягледзячы на ўсе правакацыі. "Нягледзячы на ўсе правакацыі, расійская дэлегацыя прадоўжыць перагаворны працэс, разіваючы наш праект пагаднення, у якім дакладна і ў поўным аб'ёме выкладзены ўсе нашы першапачатковыя, ключавыя пазіцыі і патрабаванні", - сказаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі