ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +16°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 мая 2023, 13:08

Лаўроў: пастаўленая Украіне заходняя зброя распаўзаецца па ўсім свеце

Сяргей Лаўроў. Фота ТАСС
Сяргей Лаўроў. Фота ТАСС

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зброя, якую заходнія краіны пастаўляюць Украіне, распаўзаецца па ўсім свеце. Аб гэтым заявіў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў, выступаючы на міжнароднай сустрэчы высокіх прадстаўнікоў па бяспецы, паведамляе ТАСС.

Лаўроў адзначыў, што Захад выкарыстоўвае Кіеў з мэтай нанясення ўдару па Расіі. Для гэтага Украіна начыняецца заходняй зброяй. Аднак усё больш зброі, прызначанай для ўкраінскай арміі, аказваецца ў розных рэгіёнах планеты.

Дыпламат заявіў, што краіны НАТА фактычна непасрэдна ўдзельнічаюць ва ўкраінскім канфлікце. Гэта стварае пагрозу канфрантацыі ядзерных дзяржаў. Пры гэтым Лаўроў адзначыў, што Масква сігналізуе Захаду аб недапушчальнасці такога развіцця падзей, але папярэджанні расійскага боку ігнаруюцца або ж скажаюцца ў мэтах заходняй прапаганды.

Лаўроў таксама выказаў меркаванне, што Захад разлічвае вярнуцца да аднапалярнага светаўладкавання, каб выкарыстоўваць астатнія краіны ў сваіх інтарэсах. Для гэтага Захад і спрабуе пазбавіцца ад канкурэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі