Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 лістапада 2021, 14:54

Лаўроў назваў дзеянні польскіх пагранічнікаў непрымальнымі

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеянні польскіх пагранічнікаў у адносінах да мігрантаў на граніцы непрымальныя і парушаюць усе нормы міжнароднага гуманітарнага права, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, паведамляюць РІА Навіны.

"Абсалютна непрымальныя паводзіны польскага боку. Я думаю, што і слёзатачывы газ, і вадамёты, і выстралы паверх галоў мігрантаў у бок дзяржавы Беларусі - гэта ўсё адлюстроўвае імкненне ўтаіць свае дзеянні. І не разумець таго, што яны парушаюць усе магчымыя нормы міжнароднага гуманітарнага права і іншых дамоўленасцей сусветнай супольнасці, яны не могуць. Вядома, яны гэта ўсё разумеюць", - сказаў Сяргей Лаўроў.

Паводле яго слоў, адна з задач, якую вырашае польскі бок, - недапушчэнне галоснасці, з-за чаго журналістаў на польскую прыгранічную тэрыторыю не пускаюць.

Кіраўнік МЗС РФ таксама заявіў, што Брусель прымяняе двайныя стандарты і ставіць сябе ў нязручнае становішча. Паводле слоў Сяргея Лаўрова, у час міжземнаморскай хвалі мігрантаў, балканскай хвалі мігрантаў раней ЕС спрабаваў вырашаць пытанні калегіяльна.

"У гэтым выпадку, па-першае, Польшча бясчынствуе, а кіраўніцтва ў Бруселі прымяняе настолькі непрыкрытыя двайныя стандарты, што само не можа не разумець, што ставіць сябе ў вельмі нязручнае становішча", - сказаў Сяргей Лаўроў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі