ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 чэрвеня 2022, 15:13

Лаўроў назваў беспрэцэдэнтным рашэнне Захаду не прапусціць яго самалёт у Сербію

Сяргей Лаўроў. Фота ТАСС
Сяргей Лаўроў. Фота ТАСС

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заходнія краіны даюць зразумець, што і ў далейшым будуць націскаць на Расію, не грэбуючы ніякімі сродкамі. Аб гэтым заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства РФ Сяргей Лаўроў, паведамляе ТАСС.

Такім чынам кіраўнік расійскага МЗС пракаменціраваў рашэнне некалькіх краін НАТА не прапусціць самалёт Лаўрова ў Сербію. Такія дзеянні Захаду міністр назваў беспрэцэдэнтнымі. "Захад відавочна дае зразумець, што будзе націскаць, не грэбуючы ніякімі самымі нізкапробнымі сродкамі", - заявіў Лаўроў.

Ён адзначыў, што заходнія краіны паказалі ўжо свету сваю крывадушнасць у 1999 годзе, калі бамбілі Югаславію. У той час Захад таксама верыў у сваё права фарміраваць свет, зыходзячы з уласнага бачання. Па сутнасці, забараніўшы самалёту даляцець да Сербіі, Захад спрабаваў адабраць у Бялграда права на ажыццяўленне ўласнай знешняй палітыкі.

Лаўроў таксама заявіў, што Масква высока цэніць мужную пазіцыю Бялграда і сербскага лідара Аляксандра Вучыча, якія не жадаюць весці антырасійскую палітыку.

Лаўроў таксама выказаў меркаванне, што ў Бруселі, магчыма, не хацелі, каб расійскі бок выклаў у Бялградзе сваю пазіцыю па шэрагу рэгіянальных пытанняў. У прыватнасці, у ЕС не жадалі, каб Масква падтрымала сербскую ініцыятыву па праекце "Адкрытыя Балканы", прызначаную палепшыць узаемаадносіны паміж дзяржавамі гэтага рэгіёна. "Відавочна, што Брусель, а менавіта НАТА і ЕС, хочуць ператварыць Балканы ў свой праект пад назвай "закрытыя Балканы", - сказаў Лаўроў.

Кіраўнік расійскага МЗС таксама звярнуў увагу, што ў самім ЕС усё больш разумных людзей задаюцца пытаннем, навошта рабіць з Расіі ворага.

Раней паведамлялася, што Балгарыя, Паўночная Македонія і Чарнагорыя адмовілі ў прадастаўленні паветранага калідора для самалёта Сяргея Лаўрова, які павінен быў накіравацца ў Бялград.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі