2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік МЗС Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў заявіў, што ўсе хочуць, каб канфлікт паміж Расіяй і Украінай завяршыўся, але час тут не з'яўляецца галоўным фактарам, паведамляе РІА Навіны.
Паводле слоў Лаўрова, у гэтай сітуацыі больш важным з'яўляецца фактар тых вынікаў, якія будуць дасягнуты.
Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства таксама адзначыў, што цяпер адбываецца эскалацыя канфлікту з боку Захаду, паколькі заходнія краіны прадаўжаюць нарошчваць пастаўкі розных узбраенняў Кіеву.
Міністр акцэнтаваў увагу на тым, што заходнія саюзнікі не спрабуюць пераканаць украінскія ўлады ў неабходнасці вярнуцца да перагавораў з Масквой. Акрамя таго, на думку Лаўрова, менавіта Захад прымусіў Кіеў адысці ад перагаворнага працэсу яшчэ ў той момант, калі была магчымасць вырашыць сітуацыю палітычным шляхам.
Разам з тым кіраўнік МЗС РФ сказаў, што Расія не адмаўляецца ад перагавораў па Украіне.-0-