Сяргей Лаўроў. Фота з архіва ТАСС
24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія мае намер прадаўжаць кантакты з ЗША, перагаворы ў Эр-Рыядзе далі надзею на нармальны дыялог з амерыканскім бокам. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў, паведамляе ТАСС.
Дыпламат адзначыў, што расійска-амерыканскія перагаворы, праведзеныя 18 лютага, атрымалі вельмі пазітыўную ацэнку. Паводле яго слоў, з'явілася магчымасць на нармальны дыялог, нягледзячы на шматлікія супярэчнасці, "якія, вядома, захоўваюцца".
"Без нармальнага дыялогу не будзе зразумела, зможам мы гэтыя супярэчнасці згладзіць або не. Мы будзем прадаўжаць кантакты з нашымі амерыканскімі партнёрамі, аб гэтым ёсць адпаведная дамоўленасць", - сказаў міністр.
Ён таксама паведаміў, што Масква і Вашынгтон на гэтым тыдні правядуць паўнацэнныя кансультацыі па нармалізацыі работы пасольстваў услед за двума тэхнічнымі кантактамі.
"Для гэтай мэты ўжо адбыліся на мінулым тыдні два такія тэхнічныя папярэднія кантакты. На гэтым тыдні ўжо адбудуцца паўнацэнныя кансультацыі, якія, я спадзяюся, здымуць штучныя перашкоды, нагрувашчаныя дэмакратычнымі адміністрацыямі Злучаных Штатаў за апошнія гады", - адзначыў Лаўроў.
18 лютага расійская і амерыканская дэлегацыі правялі ў Эр-Рыядзе перагаворы, якія прадоўжыліся амаль 4,5 гадзіны. На ёй прадстаўнікі дзвюх краін абазначылі кола тэм, якія неабходна вырашыць перад сустрэчай прэзідэнтаў Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа. Лаўроў, які прымаў удзел у сустрэчы, тады назваў размову з прадстаўнікамі Вашынгтона вельмі карыснай і паведаміў, што РФ і ЗША дамовіліся забяспечыць больш хуткае назначэнне паслоў у абедзвюх сталіцах.-0-