Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 студзеня 2025, 14:59

Лаўроў: ініцыяваная Мінскам Еўразійская хартыя шматпалярнасці і разнастайнасці адкрыта для ўсіх краін кантынента

Сяргей Лаўроў. Фота ТАСС
Сяргей Лаўроў. Фота ТАСС
14 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Ініцыяваная Мінскам Еўразійская хартыя шматпалярнасці і разнастайнасці ў ХХІ стагоддзі адкрыта для ўсіх краін кантынента. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі па выніках дзейнасці расійскай дыпламатыі ў 2024 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Лаўроў сказаў, што пачаты ўжо дыялог аб стварэнні еўразійскай архітэктуры бяспекі. "У кастрычніку 2024 годзе ў Мінску была склікана другая канферэнцыя па еўразійскай бяспецы, дзе, дарэчы, прысутнічалі члены ўрада Сербіі, Венгрыі (міністр замежных спраў другі раз запар удзельнічаў), праяўляючы інтарэс да гэтай канцэпцыі. І беларусы як гаспадары і ініцыятары гэтай канферэнцыі цяпер працуюць над тым, каб зрабіць яе рэгулярнай - гэта рашэнне прынята ўжо. І мы падтрымалі іх ініцыятыву распрацаваць да наступнай канферэнцыі праект Еўразійскай хартыі шматпалярнасці і разнастайнасці ў ХХІ стагоддзі", - адзначыў ён.

"Яшчэ раз падкрэслю: працэс адкрыты для ўсіх без выключэння краін, размешчаных на нашым Еўразійскім кантыненце", - дадаў кіраўнік МЗС РФ.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі