
Сяргей Лаўроў. Фота ТАСС
18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бліжэйшыя два месяцы будуць вырашальнымі для далейшага лёсу чарнаморскай збожжавай ініцыятывы. Аб гэтым заявіў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў, піша ТАСС.
Дыпламат адзначыў, што тыя два месяцы, на якія з 18 мая прадоўжана здзелка, стануць вырашальнымі. Улічваючы ўсе акалічнасці і звароты партнёраў, РФ падтрымала ініцыятыву прэзідэнта Турцыі прадоўжыць чарнаморскую ініцыятыву.
Раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў таксама пацвердзіў, што расійскім бокам прынята рашэнне прадоўжыць збожжавую здзелку яшчэ на 60 дзён. Пры гэтым прадстаўнік Крамля падкрэсліў, што Масква на працягу гэтага часу будзе спрабаваць вырашыць праблему перакосаў у яе выкананні.-0-