Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 лістапада 2021, 13:23

Латвія ўводзіць абавязковае COVID-тэсціраванне на рабочым месцы

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Латвіі з 6 снежня ўводзяць абавязковае штотыднёвае COVID-тэсціраванне супрацоўнікаў, якія кантактуюць у час сваёй работы з іншымі людзьмі, паведамляе эстонскае нацыянальнае вяшчанне Rus.err.

Супрацоўнікам неабходна будзе здаваць ПЛР-тэст на COVID-19 два разы ў тыдзень. Новае правіла распаўсюджваецца і на вакцынаваных людзей. Аднак яно не закране тых, хто працуе аддалена або ў поўнасцю закрытых ад іншых людзей памяшканнях.

Тэсты ў асноўным будуць аплачвацца дзяржавай. "Цяпер вядзецца рбота над тым, каб тэсты былі даступнымі кожнаму работніку і работадаўцу", - сказаў дырэктар Дзяржаўнай канцылярыі і кіраўнік групы па аператыўным кіраванні Яніс Цытскоўскіс.

Мэта новага правіла, прынятага ўрадам краіны, мінімізаваць рызыкі паўторнай успышкі захворвання на COVID-19 з сур'ёзнымі наступствамі для аховы здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі