Сцяг Пятніца, 13 лістапада 2026
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 лістапада 2026, 12:52

Латвія стала лідарам у Еўропе па ўзроўні рызыкі беднасці сярод пажылых людзей

Фота Pexels
Фота Pexels
2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Латвія займае першае месца ў Еўропе па ўзроўні рызыкі беднасці сярод пажылых людзей, паведамляе партал навін  Press.lv са спасылкай на даныя Еўрастата.

Так, у краіне назіраецца найбольшая розніца ў рызыцы беднасці паміж дзецьмі да 6 гадоў і асобамі старэйшымі за 75 гадоў сярод усіх краін ЕС. А ўзровень заработнай платы пачынае зніжацца пасля дасягнення 50 гадоў.

Паводле слоў экспертаў, Латвія знаходзіцца ў няпростай сітуацыі, таму што ёй трэба "фінансаваць даходы цяперашніх пенсіянераў і ствараць лепшыя ўмовы для новых пакаленняў". "Калі дзяржава накіруе вельмі шмат рэсурсаў на пенсіі і іншыя дапамогі, узнікне недахоп сродкаў на адукацыю, догляд дзяцей і падтрымку сем'яў. Калі ж пенсіі застануцца нізкімі, беднасць можа прывесці да павелічэння расходаў на ахову здароўя і сацыяльны догляд, а таксама да зніжэння даверу да сістэмы сацыяльнага страхавання", - адзначаюць эканамісты. Такім чынам, узнікае рызыка заганнага круга.-0-
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі