23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Латвія панізіць узровень дыпламатычных адносін з Расійскай Федэрацыяй з 24 лютага гэтага года. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву кіраўніка МЗС Латвіі Эдгара Рынкевічса ў Twitter.
Паводле слоў Эдгара Рынкевічса, латвійскі бок прыняў такое рашэнне ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне, а таксама ў знак салідарнасці з Эстоніяй.
Раней паведамлялася, што РФ панізіла ўзровень дыпламатычных адносін з Эстоніяй, эстонскаму паслу было прадпісана пакінуць Маскву. Гэты крок быў зроблены ў адказ на рашэнне Эстоніі скараціць колькасць супрацоўнікаў расійскага пасольства ў Таліне.-0-