Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 студзеня 2022, 09:28

Кыргызстан і Таджыкістан дамовіліся аб спыненні агню і адводзе сіл ад граніцы

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі Кыргызстана і Таджыкістана дасягнулі дамоўленасці аб спыненні агню і адводзе сцягнутых да месца пагранічнага канфлікту дадатковых сіл. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на пагранічную службу Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай бяспекі Кыргызстана.

"Дасягнуты дамоўленасці аб поўным спыненні агню, аб адводзе кожным з бакоў дадатковых сіл і сродкаў, сцягнутых да граніцы, у месцы пастаяннай дыслакацыі, аб адкрыцці руху па аўтадарозе Баткен - Ісфана, аб сумесным патруляванні супрацоўнікаў праваахоўных органаў Кыргызстана і Таджыкістана прыгранічных раёнаў у мэтах недапушчэння канфліктаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле даных пагранслужбы, дэлегацыі дзвюх краін у ходзе сустрэчы таксама наведалі мясцовасць Торт-Кочо, дзе ў чацвер пачаўся канфлікт паміж ваеннаслужачымі дзвюх дзяржаў.

У чацвер на ўчастку таджыкска-кыргызскай граніцы адбыўся канфлікт паміж прадстаўнікамі дзвюх краін. Кыргызскі бок абвінаваціў таджыкскі ў прымяненні зброі, у тым ліку мінамётаў і гранатамётаў, а таксама паведаміў аб сцягванні цяжкай тэхнікі да граніцы з боку суседняй рэспублікі. Дзяржкамітэт нацбяспекі Таджыкістана паведаміў аб стральбе з кыргызскага боку, прымяненні мінамётаў і беспілотнікаў, а таксама ахвярах сярод мірнага насельніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі