Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 лістапада 2021, 09:35

Куба з 2022 года ўвядзе абавязковую электронную анкету для ўезду ў краіну

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства транспарту Кубы запусціла на сваім сайце платформу для запаўнення адзінай электроннай анкеты для ўсіх, хто ўязджае ў рэспубліку. З 1 студзеня 2022 года звесткі аб наведвальніках краіны будуць прымацца толькі ў анлайн-фармаце, паведамляе ТАСС са спасылкай на выданне Granma.

Адзначаецца, што электронная сістэма D'Viajeros на партале ведамства накіравана на аблягчэнне доступу падарожнікаў да неабходнай міграцыйнай інфармацыі і спрашчэнне бюракратычных працэдур пасля прыбыцця на Кубу. На гэты час платформа даступна на іспанскай і англійскай мовах.

У электронную форму перад паездкай неабходна ўнесці пашпартныя даныя, інфармацыю аб рэйсе і звесткі аб вакцынацыі ад COVID-19 і запоўніць мытную дэкларацыю. Пасля завяршэння працэсу падарожніку будзе высланы QR-код, які трэба паказаць персаналу аэрапорта на Кубе. Да 31 снежня формы ў папяровым фармаце можна будзе запоўніць на борце самалёта, з новага года яны будуць адменены.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі