Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 чэрвеня 2022, 13:17

Крызіс змяніў аграрны вектар Японіі: яна пераключаецца з рысу на пшаніцу

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фермеры ў Японіі плануюць перапрафіляваць свае гаспадаркі і пачаць вырошчваць пшаніцу замест рысу. Як піша газета Japan Today, аб гэтым сведчаць вынікі апытання, якое праводзіцца Міністэрствам сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі Японіі.

Да такога рашэння аграрыяў падштурхоўвае рост цэн на збожжа, які адбыўся з-за канфлікту ва Украіне.

Паводле даных на канец красавіка, 37 з 47 прэфектур Японіі заявілі, што яны скароцяць пасяўныя плошчы для вырошчвання рысу ў параўнанні з мінулым годам. Паводле ацэнак спецыялістаў, агульная плошча палёў, прызначаных для вырошчвання кулінарнага рысу ў Японіі, зменшыцца на 35 000 га.

У аграрным ведамстве адзначаюць, што попыт на пшаніцу з Японіі ўжо высокі.

На сёння 80 працэнтаў пшаніцы ў краіне імпартуецца. Цана на гэты тавар расце. А вось спажыванне і цана рысу ў Японіі маюць тэндэнцыю да зніжэння. Пандэмія зменшыла попыт на рыс з боку мясцовых рэстаранаў, якія працавалі няпоўны дзень.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі