Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 жніўня 2021, 18:00

Крытычная сітуацыя з каранавірусам назіраецца ў 16 рэгіёнах Украіны

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Крытычная сітуацыя з каранавірусам назіраецца ў 16 рэгіёнах Украіны. Аб гэтым заявіў кіраўнік Цэнтра эканомікі аховы здароўя Кіеўскай школы эканомікі Юрый Ганічэнка, паведамляе РБК-Украіна.

Адзначаецца, што эпідэмічная сітуацыя ва Украіне паступова пагаршаецца. Ложкі з кіслародам і рэанімацыйныя ложкі запоўнены пацыентамі з каранавірусам на 10 працэнтаў і 15 працэнтаў. "Гэта адносна невялікія паказчыкі, калі параўноўваць з перыядам пачатку 2021 года, калі было плато перад вясенняй хваляй", - сказаў Юрый Ганічэнка. Але нагрузка на сістэму аховы здароўя паскараецца, шпіталізацыі ўжо на чвэрць перавышаюць выпіскі.

Усяго з пачатку пандэміі ва Украіне выявілі 2 267 219 выпадкаў заражэння COVID-19. Колькасць смяротных зыходаў склала 53 296.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі