Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 красавіка 2021, 14:10

Крэмль надае вялікае значэнне адзінству РФ і Беларусі і Саюзнай дзяржаве - Пяскоў

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі з'яўляецца самым перадавым інтэграцыйным фарматам на постсавецкай прасторы, Масква спадзяецца на далейшае развіццё аб'яднання. Аб гэтым заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

Ён нагадаў, што раней сёння, у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін накіраваў віншавальную тэлеграму беларускаму калегу Аляксандру Лукашэнку. "(Гэты факт) сведчыць аб тым, што мы надаём вялікае значэнне, сапраўды, расійска-беларускаму адзінству і Саюзнай дзяржаве, - адзначыў Дзмітрый Пяскоў. - Што датычыцца этапаў інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, то гэтыя этапы могуць быць расцягнуты па часе ў залежнасці ад пажаданняў аднаго з двух бакоў. Яны могуць пашырацца і гэтак далей. Гэта рухомая матэрыя. У любым выпадку гэта самы перадавы фармат інтэграцыі на прасторы былога Савецкага Саюза, і мы шчыра спадзяёмся, што гэта форма будзе і ў далейшым развівацца", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі