Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 снежня 2018, 18:11

Краіны еўразоны дамовіліся аб рэфармаванні валютнага саюза

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністры фінансаў 19 краін еўразоны дасягнулі пагаднення па рэфармаванні дзеючага ў рамках ЕС валютнага саюза. Аб гэтым было аб'яўлена па выніках праведзенага ў Бруселі пасяджэння, паведамляе Euronews.

Старшыня Еўрагрупы Марыа Сентэна адзначыў, што рэфармаванне будзе датычыцца, у прыватнасці, бюджэту. Паводле яго слоў, Францыя і Германія прапанавалі "новую архітэктуру бюджэту еўразоны".

Еўракамісар па эканоміцы П'ер Маскавісі ў сваю чаргу заявіў: "Мы зможам развівацца, толькі калі будзем крок за крокам, гадзіну за гадзінай умацоўваць наш эканамічны і грашовы саюз. Аб прарыве пакуль размовы няма, але на гэтым доўгім і цяжкім шляху мы ўжо зрабілі шэраг важных крокаў. Цяпер пагадненне павінна быць адобрана на маючым адбыцца саміце, дзе мы таксама растлумачым нашы дзеянні па шэрагу пытанняў, у тым ліку гэта датычыцца і бюджэту еўразоны".

Саміт, на якім будуць зацверджаны канчатковыя рашэнні, адбудзецца 13-14 снежня. Адзіны бюджэт еўразоны плануецца сфарміраваць у 2021 годзе. Еўра існуе ўжо 20 гадоў. Цяпер у еўразону ўваходзяць 19 з 28 краін Еўрасаюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі