Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 мая 2022, 09:52

Краіны Еўрасаюза замарозілі актывы Цэнтрабанка РФ на 23 млрд еўра

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны Еўрапейскага саюза замарозілі каля 23 млрд еўра з актываў Цэнтральнага банка Расіі, паведамляе інфармагенцтва Reuters.

Раней Расія публічна заявіла, што заходнія санкцыі прывялі да замарожвання актываў яе Цэнтральнага банка на суму каля $300 млрд па ўсім свеце. Згодна з інфармацыяй, атрыманай Еўрапейскай камісіяй ад 27 урадаў краін Еўрасаюза, з гэтых замарожаных актываў толькі менш за дзясятую частку знаходзяцца ў ЕС.

Як заявіў камісар ЕС па пытаннях юстыцыі Дзідзье Рэйндэрс, з пачатку канфлікту ва Украіне ў Еўрасаюзе было замарожана каля 23 млрд еўра, што належаць ЦБ Расіі. Гэта лічба вельмі малая ў параўнанні са $100 млрд, замарожанымі ў Злучаных Штатах, адзначае Reuters.

У дапаўненне да гэтага краіны ЕС таксама замарозілі матэрыяльныя актывы на суму каля 10 млрд еўра, такія як яхты і вілы, што належаць расійскім бізнесменам і чыноўнікам, якія маюць сувязі з Крамлём, паведаміў Рэйндэрс.

Многія краіны ЕС традыцыйна праявілі асцярожнасць у пытанні поўнага выканання санкцый ЕС супраць Расіі, а некаторыя з іх адмаўляліся публічна гаварыць, ці замарозілі яны расійскія актывы, паведамляе інфармагенцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі