Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 жніўня 2025, 17:23

Краіны ЕС не змаглі прыняць агульнай заявы па саміце на Алясцы 

Фота РІА Навіны
Фота РІА Навіны
16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны Еўрасаюза не змаглі аператыўна прыняць агульнай заявы па саміце РФ і ЗША на Алясцы, таму абмежаваліся заявай кіраўніцтва ЕС, лідараў 5 з 27 краін Еўрасаюза і Вялікабрытаніі, якая далучылася да іх. Тэкст заявы апублікавала ў X кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, піша ТАСС.

Замест "заявы ЕС" дакумент называецца: "Заява старшыні (Еўракамісіі Урсулы) фон дэр Ляен, прэзідэнта (Францыі Эмануэля) Макрона, прэм'ер-міністра (Італіі Джорджы) Мелоні, канцлера (ФРГ Фрыдрыха) Мерца, прэм'ер-міністра (Вялікабрытаніі Кіра) Стармера, прэзідэнта (Фінляндыі Алесандэра) Стуба, прэм'ер-міністра (Польшчы Дональда) Туска і старшыні (Еўрасавета Антоніу) Кошты".

Дакумент не змяшчае падтрымкі галоўнага тэзіса прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб неабходнасці даўгачаснага ўрэгулявання канфлікту без умоў аб папярэднім перамір'і.

У заяве гаворыцца аб магчымасці паслаблення санкцый супраць Расіі ў выпадку заключэння перамір'я. Раней прадстаўнік Еўракамісіі Арыяна Падэста паведаміла, што ЕС не мае намеру змякчаць санкцыі супраць Расіі. ЕК, наадварот, спадзяецца ўжо ў верасні прыняць 19-ы пакет.

У дакуменце ўпершыню з пачатку СВА з'явіўся тэзіс, што Расія "не павінна мець права вета на прыём Украіны ў ЕС і НАТА". Аўтары заявы таксама падкрэслілі, што "Украіна павінна сама вырашаць пытанне аб сваіх тэрыторыях".-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі