ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 23 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -14°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 лістапада 2021, 13:27

Краіны ЕС адзначаюць рэкордную колькасць новых заражэнняў COVID-19

Фота AFP
Фота AFP

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У краінах ЕС фіксуюць рэкордную колькасць новых заражэнняў COVID-19, паведамляе BBC.

17 лістапада ў Германіі адзначаны сутачны максімум - 52 826 новых выпадкаў COVID-19, памерлі 294 чалавекі. В.а. канцлера Германіі Ангела Меркель заклікала жыхароў краіны прышчапляцца ад COVID-19. Многія рэгіёны Германіі цяпер дазваляюць доступ да большасці паслуг толькі вакцынаваным людзям: яны могуць наведваць бары, кафэ, цырульні і трэнажорныя залы.

Улады Бельгіі прынялі процікавідныя меры, каб спыніць распаўсюджванне інфекцыі і пазбегнуць лакдаўну. Прэм'ер-міністр краіны Аляксандр дэ Кро параіў людзям абмежаваць асабістыя кантакты. У Бельгіі абавязалі насіць маскі дзяцей з 10 гадоў, а не з 12, як было раней. Працоўны тыдзень скарачаецца да чатырох дзён з 20 лістапада. Работадаўцы пераводзяць сваіх супрацоўнікаў на дыстанцыйную работу. Наведваць кінатэатры, тэатры і музеі дазволена толькі пры наяўнасці COVID-сертыфіката.

У Аўстрыі, якая ўвяла ізаляцыю прыкладна для 2 млн непрышчэпленых людзей з 15 лістапада, штодзень адзначаюць рэкордную колькасць новых выпадкаў COVID-19 сярод насельніцтва. У краіне вельмі высокая захваральнасць - 971,5 выпадкаў на 100 тыс. чалавек. Гэта значна больш, чым у Германіі - 319,5. Некаторыя аўстрыйскія афіцыйныя асобы заклікаюць да больш строгіх абмежаванняў, напрыклад увесці каменданцкую гадзіну ў начны час.

Нідэрланды ўвялі частковы лакдаўн.

Швецыя ўвяла COVID-сертыфікаты для наведвання канцэртаў і іншых мерапрыемстваў у закрытых памяшканнях з удзелам больш як 100 чалавек.

Прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш заявіў: любому, хто не быў вакцынаваны (або не можа даказаць, што ён выздаравеў пасля COVID-19), будзе забаронены доступ да публічных мерапрыемстваў або паслуг. З 17 лістапада адмоўных тэстаў ужо будзе недастаткова для наведвання такіх мерапрыемстваў.

У Славакіі, дзе 17 лістапада былі зарэгістраваны рэкордныя 8342 выпадкі COVID-19 за суткі, плануецца ўвесці аналагічныя меры. Наведваць магазіны, працаваць у офісах змогуць толькі вакцынаваныя або тыя, хто дакажа, што выздаравеў. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Эдуард Хегер.

У Францыі 17 лістапада ўпершыню са жніўня быў зафіксаваны максімум выпадкаў COVID-19 - больш за 20 тыс. Урад не плануе ўводзіць новыя процікавідныя правілы. "Мы спраўляемся лепш, чым раней, дзякуючы вакцынам і пашпарту здароўя", - заявіў афіцыйны прадстаўнік урада Габрыэль Аталь. Ён сказаў, што любы чалавек 50-64 гадоў можа запісацца на прыём для трэцяй вакцынацыі супраць COVID-19.

Паказчыкі вакцынацыі вар'іруюцца па краінах. У Славакіі адзін з самых нізкіх паказчыкаў у ЕС - 44 працэнты, у Чэхіі - 58 працэнтаў, у Аўстрыі - 65 працэнтаў, у Германіі - 68 працэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі