Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

Краіны Балтыі, Польшча і Фінляндыя адкладваюць рашэнне аб пераходзе на адзіны час

У свеце 11.12.2018 | 10:11
Фота ТАСС - EPA
Фота ТАСС - EPA

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі міністэрстваў эканомікі і транспарту Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Фінляндыі абмеркавалі ў Таліне пытанне пераходу на адзіны час, але да канкрэтнай дамоўленасці пакуль не прыйшлі. Аб гэтым паведамляе агенцтва РІА Навіны са спасылкай на прэс-службу Міністэрства эканомікі і камунікацый Эстоніі.

Дыскусія аб мэтазгоднасці практыкі пераводу гадзіннікаў на летні і зімовы час у гэтым годзе стала адным са спрэчных пытанняў у краінах Еўрасаюза. З заклікам адмовы ад гэтай практыкі выступіў у лютым Еўрапарламент, аргументуючы яго тым, што навуковыя даследаванні не даказалі нейкага пазітыўнага ўздзеяння, але ўказалі на негатыўныя вынікі пераводу гадзіннікаў для здароўя чалавека, сельскай гаспадаркі і бяспекі дарожнага руху. З вясны па ўсёй тэрыторыі Еўрасаюза па гэтым пытанні праходзілі грамадскія кансультацыі.

Удзельнікі талінскай сустрэчы прыйшлі да высновы, што неабходна паглыбіць супрацоўніцтва па гэтым пытанні.

Фінляндыя, напрыклад, аддае перавагу зімоваму часу, у той час як Латвія і Літва выбіраюць летні. У выніку Эстонія, якая знаходзіцца з усімі трыма ў адным часавым поясе, апынулася ў цяжкім становішчы.

ЕС адмовіцца ад пераводу гадзіннікаў у тым выпадку, калі большасць краін-удзельніц падтрымае гэта рашэнне і ўдасца забяспечыць пераход ва ўсім саюзе.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.