Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 ліпеня 2020, 09:34

Колькасць заражаных каранавірусам у свеце перавысіла 13 млн чалавек

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За час пандэміі колькасць заражаных каранавірусам ва ўсім свеце складае 13 070 590 чалавек, памерлі 572 427 інфіцыраваных. Такія даныя сёння апублікаваны Універсітэтам Джонса Хопкінса, паведамляе БЕЛТА.

Больш за ўсё хворых на COVID-19 зафіксавана ў ЗША - больш за 3,3 млн (памерлі звыш 135 тыс. чалавек). У Бразіліі выяўлена амаль 1,9 млн заражаных (памерлі 72 100 чалавек), у Індыі інфіцыравана амаль 880 тыс. чалавек (памерлі 23 174), у Расіі захварэлі больш як 733,6 тыс. чалавек (памерлі 11 439).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі