Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 снежня 2020, 09:00

Колькасць заражаных каранавірусам у свеце перасягнула 63,5 млн

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За мінулыя суткі ў свеце каранавірусам заразіліся амаль 41,5 тыс. чалавек. Агульная колькасць заражаных цяпер складае 63 589 301. Такія даныя прыводзіць партал Worldometers, паведамляе БЕЛТА.

За час пандэміі COVID-19 выздаравелі больш за 43,9 млн інфіцыраваных, памерла 1 473 920 чалавек. Больш за ўсё выпадкаў заражэння зафіксавана ў ЗША - амаль 13,2 млн (памерла 274,3 тыс., выздаравелі 8,2 млн). На другім месцы Індыя - больш за 9,4 млн (памерла 137,6 тыс., выздаравелі 8,8 млн). Трэцяе месца ў Бразіліі - больш за 6,3 млн (памерла 173 тыс., выздаравелі 5,6 млн).

У Расіі колькасць заражаных каранавірусам складае 2 295 654, выздаравелі 1 778 704 чалавекі. Колькасць смяротных зыходаў - 39,9 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі