Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 снежня 2020, 17:56

Колькасць заражаных каранавірусам у свеце падвоілася за апошнія два месяцы

25 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам у свеце наблізілася да 80 млн. Гэта ўдвая больш, чым два месяцы таму, але тэмпы распаўсюджвання інфекцыі на гэтым тыдні прыкметна знізіліся, паведамляе ТАСС.

Так, за сем дзён на планеце выявілі 4,4 млн заражаных супраць 5,36 млн на тыдзень раней. У адносным выражэнні прырост склаў 6 працэнтаў.

Менш зарэгістравалі і смяротных зыходаў - каля 79 тыс. супраць максімальных з пачатку пандэміі 81,7 тыс. за папярэднія сем дзён. Паказчык смяротнасці новай інфекцыі застаўся на мінімальным узроўні - 2,2 працэнта.

Колькасць так званых актыўных выпадкаў, гэта значыць пацыентаў, якія лечацца цяпер, узрасла на 1,1 млн (на тыдзень раней - на 0,9 млн), але доля хворых на гэты час крыху знізілася - з 27,7 працэнта да 27,5 працэнта. Гэтыя даныя з'яўляюцца няпоўнымі, паколькі многія краіны не публікуюць адпаведную статыстыку. Пры гэтым доля тых, хто ўжо выздаравеў, таксама зменшылася - з 57 працэнтаў да 56 працэнтаў.

Асноўная частка новых выпадкаў заражэння прыпадае на Паўночную і Паўднёвую Амерыку. Еўропа займае другое месца, але ў некаторых яе краінах на бягучым тыдні захваральнасць рэзка вырасла. Акрамя таго, сітуацыя абвастрылася з выяўленнем у Вялікабрытаніі новай мутацыі каранавіруса.

Колькасць краін, дзе выявілі больш за 1 млн выпадкаў заражэння, узрасла да 17 - да іх дабавіліся Украіна і Перу. У васьмі з гэтых дзяржаў заразіліся больш за 2 млн чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі