Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 красавіка 2020, 11:45

Колькасць заражаных каранавірусам у Расіі перавысіла 8,6 тыс.

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць заражаных COVID-19 у Расіі павялічылася за апошнія суткі на 1175 і цяпер складае 8672 чалавекі ў 81 рэгіёне краіны. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

На гэты момант у РФ паправіліся 580 чалавек, 63 чалавекі памерлі, сказалі ў расійскім аператыўным штабе па барацьбе з інфекцыяй. За суткі выпісаны 86 чалавек, памерлі пяць пацыентаў.

У Маскве за апошнія суткі зафіксавана 660 выпадкаў заражэння, усяго ў расійскай сталіцы больш за 5,8 тыс. заражаных.

Усяго ў свеце па стане на 8 красавіка пацверджана больш за 1,4 млн выпадкаў заражэння COVID-19, больш за 82 тыс. чалавек памерлі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі