Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 студзеня 2020, 09:08

Колькасць заражаных каранавірусам у Кітаі перасягнула 5,9 тыс.

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць заражаных пнеўманіяй, выкліканай каранавірусам 2019-nCoV, дасягнула 5974 чалавекі. Колькасць загінулых узрасла да 132. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР.

Як адзначаецца ў дакуменце, стан больш як 1,2 тыс. інфіцыраваных ацэньваецца як цяжкі. Звыш 9,2 тыс. чалавек маюць сімптомы заражэння каранавірусам, аднак іх дыягназ пакуль не пацверджаны. У каранціне знаходзяцца яшчэ амаль 60 тыс. чалавек.

Больш як палавіна выпадкаў інфіцыравання прыпадае на правінцыю Хубэй, адміністрацыйны цэнтр якой - горад Ухань - з'яўляецца першапачатковым ачагом распаўсюджання эпідэміі. Далей ідуць правінцыі Гуандун, Хэнань, Чжэцзян, Хунань і горад цэнтральнага падпарадкавання Чунцын. Першы выпадак падазрэння на заражэнне каранавірусам зафіксаваны ў Тыбеце - апошнім рэгіёне Кітая, які быў дагэтуль свабодны ад захворвання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі