Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 жніўня 2021, 19:58

 Колькасць загінулых з-за паводкі ў Турцыі ўзрасла да 72

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не менш як 72 чалавекі загінулі ў выніку паводкі на поўначы Турцыі. Такую інфармацыю апублікавалі ва ўрадавым упраўленні краіны па надзвычайных сітуацыях, паведамляе ТАСС.

"У выніку паводкі загінулі 72 нашы грамадзяніны (60 чалавек у Кастаману, 11 у Сінопе і адзін у Бартыне)", - гаворыцца ў паведамленні ведамства. Ва ўпраўленні дадалі, што восем чалавек застаюцца ў бальніцах.

Раней паведамлялася аб 62 загінулых.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган 13 жніўня аб'явіў пацярпелыя ад паводкі рэгіёны зонамі стыхійнага бедства. У правінцыях прадаўжаюцца пошукава-выратавальныя работы, у якіх задзейнічаны тысячы чалавек і мноства тэхнікі.

Моцныя ліўні 11 жніўня прывялі да паводкі ў некалькіх паўночных правінцыях Турцыі. На вуліцах гарадоў утварыліся гразевыя патокі. Нанесены ўрон будынкам, аўтамабілям і інфраструктуры.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі