6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку землетрасення ў Турцыі вырасла да 1014 чалавек, паведамляе турэцкае інфармагенцтва "Анадолу".
Раней паведамлялася пра 912 загінулых і 5385 пацярпелых.
Сірыйскае інфармацыйнае агенцтва SANA са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя краіны паведамляе пра 403 загінулых і 1284 параненых у Латакіі, Алепа, Хаме і Тартусе. Раней паведамлялася пра 326 загінулых.
Сотні людзей усё яшчэ знаходзяцца пад абломкамі будынкаў. У раёне бедства прадаўжаюцца пошукава-выратавальныя аперацыі.
Між тым сейсмічная актыўнасць у рэгіёне прадаўжаецца. У апошнія гадзіны адбылося некалькі новых землетрасенняў, максімальная магнітуда якіх склала 7,5.-0-