Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 жніўня 2020, 19:35

Колькасць загінулых пры ўзрыве ў Бейруце перасягнула 150

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых пры ўзрыве ў Бейруце ўзрасла да 157, больш за 5 тыс. чалавек атрымалі раненні. Аб гэтым са спасылкай на ўлады Лівана паведамляе тэлеканал Al Jazeera.

Таксама афіцыйныя асобы заявілі, што колькасць загінулых і пацярпелых можа значна ўзрасці, паколькі дзясяткі людзей лічацца прапаўшымі без вестак. Многія з параненых у крытычным стане.

Урад Лівана даручыў Следчаму камітэту на працягу чатырох дзён вызначыць вінаватых у здарэнні. Кабінет міністраў Лівана аб'явіў двухтыднёвае надзвычайнае становішча ў Бейруце і даручыў кантраляваць бяспеку ў горадзе ваенным.

Таксама 6 жніўня стала вядома, што Еўракамісія (ЕК) прадаставіла фінансавую дапамогу Лівану для пераадолення наступстваў узрыву ў порце Бейрута. "Еўракамісія мабілізуе больш за 33 млн еўра на неадкладныя патрэбы, медыцынскую падтрымку і абсталяванне, а таксама абарону крытычна важнай інфраструктуры Бейрута. Еўракамісія разгледзіць пытанне аб далейшай падтрымцы ў залежнасці ад бягучай ацэнкі гуманітарных патрэб", - адзначаецца ў заяве ЕК па выніках тэлефоннай размовы кіраўніка Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен з ліванскім прэм'ер-міністрам Хасанам Дыябам. Пры гэтым, як заявіў раней губернатар правінцыі Бейрут Марван Аббуд, сума ўрону, нанесенага ўзрывам у Бейруце, можа дасягнуць $15 млрд. Міністр эканомікі і гандлю Лівана Рауль Нехме заявіў: Ліван не мае дастатковых фінансавых магчымасцей, каб справіцца з наступствамі ўзрыву ў Бейруце. Кіраўнік ведамства звярнуўся па дапамогу да міжнароднай супольнасці, адзначыўшы, што адзіным рашэннем для Лівана з'яўляецца супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам.

Узрыў у порце сталіцы Лівана прагрымеў увечары 4 жніўня. Паводле даных МУС краіны, прычынай узрыву стала ўзгаранне ў час зварачных работ больш як 2,7 тыс.т аміячнай салетры, канфіскаванай мытнымі службамі яшчэ шэсць гадоў таму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі