Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 жніўня 2020, 18:10

Колькасць загінулых пры ўзрыве ў Бейруце павялічылася да 171

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як мінімум 171 чалавек загінуў у выніку ўзрыву ў порце Бейрута. Такія абноўленыя даныя паведамляе ТАСС са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя Лівана.

Раней паведамлялася пра 164 загінулых і амаль 6 тыс. пацярпелых. Прапаўшымі без вестак на гэты час лічацца каля 30 чалавек.

Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) 11 жніўня заявіў, што мае звесткі аб гібелі як мінімум трох дзяцей у час узрыву ў Бэйруце, яшчэ 31 дзіця мае патрэбу ў шпіталізацыі. У выніку ўзрыву пашкоджанні атрымалі 20 прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, у якіх навучаліся каля 8 тыс. падлеткаў і маладых людзей, паведаміла афіцыйны прадстаўнік ЮНІСЕФ Марыксі Меркада. Акрамя таго, пацярпелі 120 школ.

Моцны ўзрыў на складзе ў порце Бейрута адбыўся 4 жніўня. Паводле даных кіраўніка сіндыката падрадчыкаў Марона Хелу, узрыўной хваляй пашкоджаны каля 40 тыс. дамоў і 200 тыс. кватэр, больш за 300 тыс. чалавек засталіся без прытулку. Паводле даных МУС Лівана, прычынай трагедыі стала ўзгаранне ў час зварачных работ звыш 2,7 тыс. т аміячнай салетры, канфіскаванай мытнымі службамі шэсць гадоў таму. Страхавыя кампаніі папярэдне ацэньваюць страты ад узрыву ў порце Бейрута ў памеры $3 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі