Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 сакавіка 2021, 14:24

Колькасць загінулых пры сутыкненнях у М'янме павялічылася да 250

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку сутыкненняў паміж удзельнікамі акцый пратэсту і супрацоўнікамі паліцыі ў М'янме з 1 лютага дасягнула 250 чалавек. Аб гэтым паведаміла Асацыяцыя дапамогі палітычным зняволеным М'янмы на сваёй старонцы ў Twitter.

З 1 лютага ў ходзе пратэсных акцый па ўсёй М'янме былі арыштаваны 2665 чалавек, яшчэ 2290 жыхароў затрыманы або адносна іх выдадзены ордэр на арышт.

19 сакавіка выконваючы абавязкі гуманітарнага каардынатара ААН у М'янме Эндру Кірквуд паведамляў пра 211 загінулых у час пратэсных акцый у краіне. "Паводле атрыманай намі інфармацыі, за апошнія сем тыдняў былі забіты 211 чалавек. Магчыма, гэта колькасць значна большая. Сярод загінулых як мінімум 15 дзяцей", - сказаў ён.

Ваенныя М'янмы 1 лютага абвясцілі аб увядзенні надзвычайнага становішча тэрмінам на год і звяржэнні кіраўніцтва краіны, уключаючы прэзідэнта Він М'іна і дзяржаўнага саветніка Аун Сан Су Чжы. Прадстаўнікі арміі растлумачылі гэта маштабнымі фальсіфікацыямі на праведзеных у лістападзе 2020 года выбарах. Ваенныя прадставілі абноўлены спіс членаў кабінета. Жыхары краіны з пачатку лютага выходзяць на акцыі пратэсту, якія спыняюцца паліцыяй і сіламі бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі