ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 24 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +5°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 верасня 2021, 12:28

Колькасць загінулых пры стральбе ў пермскім універсітэце вырасла да васьмі

Каля ўвахода на тэрыторыю Пермскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Фота ТАСС
Каля ўвахода на тэрыторыю Пермскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Фота ТАСС

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку стральбы ў Пермскім дзяржаўным нацыянальным даследчым універсітэце вырасла да васьмі, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу СК.

"У выніку восем чалавек загінулі, яшчэ некалькі пацярпелі", - удакладнілі ў СК.

У Міністэрстве аховы здароўя пацвердзілі гэту інфармацыю, удакладніўшы, што меддапамога аказваецца 24 пацярпелым.

Паводле даных ведамства, стральбу на тэрыторыі ўніверсітэта адкрыў студэнт. Яго асоба ўстаноўлена. Пры затрыманні ён аказаў супраціўленне і быў паранены.

Па факце стральбы ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле аб забойстве дзвюх і больш асоб. Яго будзе расследаваць цэнтральны апарат СК.

У Прыкам'і ў сувязі са стральбой у ВНУ 20 верасня адменены заняткі ва ўсіх школах, тэхнікумах і каледжах, паведамілі ва ўрадзе рэгіёна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі