Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 ліпеня 2021, 13:28

Колькасць загінулых пры крушэнні самалёта ВПС Філіпін узрасла да 47

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку крушэння ваеннага самалёта на востраве Хола на Філіпінах дасягнула 47, паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва Reuters.

Паводле даных камандуючага УС рэспублікі Сірыліта Сабеджана, 49 ваеннаслужачых пацярпелі. Цяпер знойдзены ўсе пасажыры, хто знаходзіўся на борце самалёта.

Раней міністэрства нацыянальнай абароны рэспублікі паведаміла, што ратавальнікі знайшлі целы 42 ваеннаслужачых і трох цывільных асоб на месцы падзення борта.

Самалёт ВПС Філіпін С-130 разбіўся 4 ліпеня ў раёне архіпелага Сулу на паўднёвым захадзе краіны. Паветранае судна перавозіла 96 ваенных з горада Кагаян-дэ-Ора. Яны накіроўваліся на востраў Хола ў складзе аператыўнай групы па барацьбе з тэрарызмам для процістаяння экстрэмістам і паўстанцам. Паводле інфармацыі ВПС рэспублікі, у час прызямлення ў аэрапорце самалёт прапусціў узлётна-пасадачную паласу і разбіўся, пасля чаго пачаўся пажар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі