Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Колькасць загінулых пры крушэнні катара на Дунаі ўзрасла да 13

У свеце 05.06.2019 | 18:58
Фота Associated Press
Фота Associated Press

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дайверы ў Будапешце сёння знайшлі цела 13-й ахвяры караблекрушэння на Дунаі, якое адбылося 29 мая. Аб гэтым паведамляе Associated Press.

Яшчэ 15 чалавек, у асноўным гэта турысты з Рэспублікі Карэя, па-ранейшаму лічацца прапаўшымі без вестак. Чакаецца, што на працягу бліжэйшых двух дзён затанулы катар паднімуць са дна ракі з дапамогай плывучага крана грузападымальнасцю 200 т. Для правядзення пошукавай аперацыі Рэспубліка Карэя накіравала ў Венгрыю спецыяльнае абсталяванне, у тым ліку падводныя беспілотнікі.

Як паведамлялася, вечарам 29 мая ў Будапешце ля будынка венгерскага парламента сутыкнуліся два прагулачныя катары. На борце судна "Русалка", якое перавярнулася, знаходзіліся 35 чалавек, з іх 33 турысты з Рэспублікі Карэя і два члены экіпажа. У выніку аварыі ўсе, хто знаходзіўся на борце, апынуліся ў халоднай вадзе, 7 чалавек былі выратаваны. Як стала вядома ў ходзе расследавання, на пасажырах, якія знаходзіліся на борце затанулага катара, не было выратавальных камізэлек. Судна затанула на працягу сямі секунд.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Бяспечныя паводзіны ў час масавых мерапрыемстваў Калі вы апынуліся ў агрэсіўным або напалоханым натоўпе