Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 снежня 2018, 16:19

Колькасць загінулых пры абрушэнні даху ў Падмаскоўі ўзрасла да трох чалавек

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых пры абрушэнні даху вытворчага будынка ў падмаскоўным Дзяржынскім узрасла да трох чалавек. Аб гэтым ТАСС паведамілі ў Галоўным упраўленні МНС РФ па Маскоўскай вобласці.

Паводле інфармацыі экстранных службаў, з-пад завалаў дасталі целы трох загінулых. Раней паведамлялася аб адным загінулым. Паводле папярэдніх даных МНС, з-пад абломкаў будынка дасталі ўсіх, хто мог там знаходзіцца. Разам з тым, як адзначылі прадстаўнікі экстранных службаў, разбор завалаў прадаўжаецца.

Міністр аховы здароўя Маскоўскай вобласці Дзмітрый Мацвееў паведаміў, што ўсяго пры абрушэнні будынка пацярпелі 12 чалавек: шэсць чалавек з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны ў Дзяржынскую гарадскую бальніцу, яшчэ шасці пацярпелым была аказана першая дапамога, у шпіталізацыі яны не мелі патрэбы. Як растлумачыла крыніца ТАСС ў экстранных службах, з шасці шпіталізаваных чатырох дасталі з-пад завалаў.

Інцыдэнт здарыўся ў вытворчым будынку, які знаходзіцца на тэрыторыі прадпрыемства, што вырабляе абсталяванне для сістэм вентыляцыі. Паводле даных МНС, абрушэнне бетонных перакрыццяў аднапавярховага вытворчага будынка адбылося пры правядзенні рамонтных работ. У праваахоўных органах удакладнілі, што прычынай абрушэння, паводле папярэдніх даных, стала парушэнне тэхнікі бяспекі і тэхналогіі пры правядзенні рамонтна-будаўнічых работ. Плошча абрушэння склала 130 кв. м. Да ліквідацыі наступстваў абрушэння прыцягнуты 116 чалавек і 35 адзінак тэхнікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі